Генадзь Пятровіч Чысцякоў
Генадзь Пятровіч Чысцякоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 2014 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Генадзь Пятровіч Чысцякоў (22 мая 1937, Бузулук, Арэнбургская вобласць — студзень 2014[1]) — беларускі і рускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Бузулуку, у сям’і рабочага. Скончыў школу, паступіў лабарантам у педвучылішча, дзе педагог і мастак Сяргей Мікалаевіч Калаярскі параіў яму паступаць на архітэктуру[1].
Толькі з трэцяй спробы[1] здолеў паступіць у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1962 годзе. У 1962—1966 працаваў у Маскве і хімкамбінаце ў г. Рашаль Маскоўскай вобласці. 3 1966 у Брэсце — галоўны архітэктар праектаў, з 1981 года спецыяліст-архітэктар тэхнічнага аддзела інстытута «Брэстграмадзянпраект»[2]. Галоўны архітэктар Брэста[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года[3].
У 1991 годзе вярнуўся ў родны Бузулук, дзе выкладаў у будаўнічым тэхнікуме[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы ў Беларусі: жылыя дамы з бібліятэкай на бульвары Шаўчэнкі, дзіцячая спартыўная школа (1966), абласная бібліятэка (1969), дзіцячая спартыўная школа па вул. Дзяржынскага (1968), Палац культуры прафсаюзаў па вул. Маскоўскай[3] (1978—1980), Дом Саюзаў па вул. К. Маркса (1973), грамадска-адміністрацыйны цэнтр Маскоўскага раёна (1979), гасцініца па вул. Чкалава (1973) у Брэсце; санаторый «Бярэсце» на воз. Рагазнянскім Брэсцкага раёна (1976)[2]; Дом культуры (1976) і камбінат верхняга трыкатажу (1978) у Пінску, Дом культуры ў г.п. Маларыта (1982), комплекс раённай бальніцы ў Драгічыне (1980)[3], раённая бальніца ў Кобрыне (1975); жылыя дамы і адміністрацыйна-грамадскі цэнтр у калгасе «Кастрычнік» Ляхавіцкага раёна (1976); музей касманаўтыкі на радзіме П. I. Клімука ў в. Камароўка Брэсцкага раёна (1978, у сааўтарстве)[2].
Аўтар друкаваных прац пра драўлянае дойлідства старажытнага Ноўгарада[3].
Асноўныя работы ў Расіі: па яго праектах пабудавана і адноўлена больш за 30 храмаў[4], будынкі Ашчадбанка ў Бузулуку і Кувандыку, правёў рэканструкцыю помнікаў архітэктуры Бузулука — музычнага каледжа, каледжа прамысловасці і транспарту, аўтар больш за 20 аб’ектаў гандлю, аўтобусных прыпынкаў, шматкватэрныя жылыя дамы, катэджаў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Светлая и горькая судьба (руск.)
- ↑ а б в Чысцякоў Генадзь Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г Чистяков Геннадий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Деревянное и каменное зодчество Бузулука(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чысцякоў Генадзь Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Чистяков Геннадий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Арэнбургскай вобласці
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Брэстпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бузулуку
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Масквы
- Архітэктары Пінска
- Архітэктары Маларыты
- Архітэктары Кобрына
- Архітэктары Бузулука